Ніва № 37 (3513), 10 верасня 2023 г.

Месца дзеля захавання годнасці чалавека — нават хворага, старога і на мяжы жыцця (2)

Уршуля ШУБЗДА

Хоспіс у Макаўцы, гэта не толькі дасведчаныя кадры, але таксама пастаянныя супрацоўнікі і валанцёры, якія з ініцыятарамі пабудовы хоспіса былі амаль з самага пачатку. Раней падтрымлівалі ідэю пабудовы пляцоўкі, а зараз дапамагаюць даглядаць пацыентаў.

— Я валанцёрка з самага пачатку, — сказала Марыя. — З часу, калі перадалі ўчастак пад будову хоспіса. Я адначасова солтыс вёскі, але таксама засядаю ў Радзе Нарваўскай гміны. З доктарам Грабоўскім я знаёмая з часу, калі ён прыехаў да мяне, як да солтыса, каб сарганізаваць урачыстае атрыманне ўчастка пад хоспіс. Мяне неяк гэта падмацоўвала, таму я зараз тут, і цэлы час падтрымліваю ідэю доктара. Я нават не думала, што дачакаю адкрыцця хоспіса. Я не так далёка жыву, таму часта прыходзіла сюды на шпацыр, прыглядалася, як узводзіцца будынак. Таму я звярнулася з просьбай да доктара, што калі будзе такая магчымасць, каб стаць валанцёркай, то я хачу быць гэтай першай. Зараз тут прыходжу тры разы ў тыдні — змяняемся яшчэ з адной сяброўкай. Так склалася, што я ўжо на пенсіі, таму магу адначасова прысвяціць час для валанцёрства. Самае галоўнае, то паўкладаць сабе добра ў галаве, распланаваць час, і тады ўсё можна спалучыць.

Фонд «Хоспіс Прарока Іллі», гэта не толькі новае памяшканне ў Макаўцы. Варта памятаць, што хоспіс працуе ўжо больш за дзесяць гадоў, бо яго стваральнікі, у рамках хатняга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF