Ніва № 37 (3513), 10 верасня 2023 г.
Нэйр ТомэдЁ ІН КРЫНЭКЖыццё стала настолькі нецікавым, што ў галаву прыйшла думка, каб раз і назаўсёды пакінуць Крынкі, ды падацца ў свет разам з двума катамі. У той жа крытычны момант на парозе маёй хаты прызямлілася вялікая ды цяжкая карзіна з Берліна. Яна цалкам была запоўнена кнігамі ды прэсай на ідыш, іўрыце, на нямецкай, французскай, англійскай, расійскай ды польскай мовах, дыскамі з габрэйскай музыкай і іншымі артэфактамі, звязанымі з габрэйскай культурай. Гартаю старонкі свежа надасланай літаратуры ды вачам не веру. Некаторыя выданні яшчэ з даваеннай Варшавы ды даізраільскай Палесціны. Кнігі славутых паэтаў ды празаікаў з уласнаручнымі іх экслібрысамі, прысвячэннямі ды аўтографамі, іўрыцкія малітоўнікі, спеўнікі, падручнікі граматыкі іўрыту, альбомы з мастацтвам, фотаальбомы ды рэдкія слоўнікі. Пасля, на тым жа парозе прызямлілася другая такая ж скрынка, трэцяя... Нават кашэрную мэзузу ды Сэйфэр Тойрэ (звіток Торы) даслалі. Мэліта Дэпнер — галоўная ахвяравальніца піша: „Дарагая Ёанна, я задаволена, што мае кнігі з табой, у добрых руках. Мне ўжо 71 год і ў іншым выпадку ўсе гэтыя кнігі пасля маёй смерці загінулі б. Шмат гадоў перакладала я літаратуру ідыш на іншыя мовы. Але і з гэтым пакончыла. Бліжэйшым часам, калі змагу дабрацца ў суседнюю вёску, у якой ёсць пошта, перашлю табе чарговую пачку. З любоўю і сардэчнымі пажаданнямі. Мэлі”. Кнігі ды словы падтрымкі прыходзяць і ад маёй сяброўкі ды настаўніцы ідыш, вядомай (...) |