Ніва № 37 (3513), 10 верасня 2023 г.
Дзесяць фактаў з жыцця архіепіскапа Васіля (Уладзіміра Тамашчыка, 1900-1970)Сяргей ЧЫГРЫНГрамадска-рэлігійны дзеяч і архіепіскап Васіль (Уладзімір Тамашчык) родам з Беласточчыны. Пасля Другой сусветнай вайны жыў за мяжой. Узначальваў епіскапат Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) у Паўночнай Амерыцы. Ён шмат зрабіў для адраджэння беларускай справы на эміграцыі. Дзякуючы яму ў Канадзе і ЗША адкрываліся новыя прыходы БАПЦ, працавалі беларускія школкі, цэнтры беларускай культуры, дзе збіраліся беларусы. Прапаную чытачам «Нівы» дзесяць фактаў з жыцця архіепіскапа Васіля (Уладзіміра Тамашчыка). Фотаздымкі з архіва аўтара. 1. Нарадзіўся ў Вялікіх Азяранах Уладзімір Тамашчык нарадзіўся 15 красавіка 1900 года ў вёсцы Вялікія Азяраны на Сакольшчыне. Бацькі яго — Даніла Тамашчык і Марыя Жанеўская былі заможнымі і руплівымі гаспадарамі. Яны ў 1903 годзе купілі маёнтак Дубляны недалёка ад Малой Бераставіцы, куды хутка сям’я Тамашчыкаў і пераехала. 2. Сакратар старшыні Рады БНР У 1921 годзе сям’я Тамашчыкаў вярнулася з бежанства з Сібіры ў Дубляны, што каля Малой Бераставіцы. З гэтага часу Уладзімір Тамашчык далучыўся да беларускага руху, належаў да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У 1927 годзе яго арыштавалі польскія ўлады і асудзілі за партыйную дзейнасць на тры гады. Пасля турмы ён жыў у Чэхаславакіі, дзе скончыў агранамічны факультэт Пражскай палітэхнікі і працаваў пэўны час (...) |