Ніва № 37 (3513), 10 верасня 2023 г.

Матэвуш Асташэвіч з Бельскага белліцэя

Вучань са старадаўняга падляшскага горада пачаў вучыцца ў вядомым англійскім каледжы. Такога ніколі не было ў гісторыі Бельскага белліцэя!

Атрымаў ён стыпендыю ў знакамітым элітным лонданскім каледжы Далвіч! Такія цуды здараюцца! Зрабіў гэта вучань другога, фактычна трэцяга, класа ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. 4 верасня ён пачаў навучальны год у Лондане.

Матэвуш Асташэвіч пасля заканчэння першага класа стаў стыпендыятам Нацыянальнага дзіцячага фонду. Атрымліваў стыпендыю за выдатныя дасягненні ў вучобе. За два гады стаў лаўрэатам і фіналістам шматлікіх алімпіяд і прадметных конкурсаў. Калі ён пачынае іх пералічваць, цяжка ўспомніць усё: Алімпіяда ведаў па бяспецы і абароне, Праваслаўная рэлігіязнаўчая алімпіяда, Алімпіяда па беларускай мове, Нацыянальная алімпіяда «Лёсы жаўнераў» і Гісторыя польскай зброі. Матэвуш цікавіцца біялогіяй, хіміяй, гісторыяй і літаратурай. «Я мару ў будучым вывучаць медыцыну», — прызнаецца. Ужо ў «палавінцы» сярэдняй школы ён пераязджае ў элітны каледж у сталіцы Вялікабрытаніі.

Далвіч каледж — адна з самых элітных прыватных школ Вялікабрытаніі, Еўропы і нават свету. Можа ў спісе яго выпускнікоў няма прынца Уільяма, але напэўна бываюць сыны міністраў, напрыклад, з Індыі, высокапастаўленых палітыкаў або бізнесменаў. У такую школу трапіў бяльшчанін Матэвуш!

— Першапачаткова я меў застацца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF