Ніва № 37 (3513), 10 верасня 2023 г.

Гісторыя і прыгожасць краявіду Орлі

Аляксей МАРОЗ

Адкрыццё выставы «Гісторыя і прыгожасць краявіду Орлі ў чатырох порах года ў дакументальнай фатаграфіі» адбылося на сядзібе гісторыка-рэгіяналіста, нашага шматгадовага ніўскага карэспандэнта Міхала Мінцэвіча. Сустрэча на прыродзе была па-свойму прывабнай і ў цёплы суботні дзень, 26 жніўня, прыцягнула многа жыхароў Орлі. Ім цікава было больш даведацца перш за ўсё пра іх шматгадовага настаяцеля Праваслаўнага прыхода ў Орлі, пакойнага мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Такарэўскага, парафіяльнае жыццё ў мінулым, будову мадэрнага школьнага будынка і дазнацца больш наконт гістарычных падзей у Орлі. Інфармацыя пра мінулае мястэчка была змешчана побач дакументальнай фатаграфіі аўтарства Міхала Мінцэвіча. Цікавымі былі выступленні гасцей і займальнымі атрымаліся прэзентаваныя на выставе фатаграфіі ландшафту Орлі, выкананыя падчас чатырох пор года. Міхал Мінцэвіч раздаваў госцям мерапрыемства інфармацыйныя матэрыялы, навейшыя нумары «Нівы» і свайго праекта паштоўкі з выявамі арлянскіх цэркваў і часоўняў.

— Я перадаю людзям мае артыкулы, якія друкаваліся ў «Ніве», якія цяпер ужо можна знайсці і ў інтэрнэце. Дзякую рэдакцыі «Нівы», з якой я распачаў супрацу 27 гадоў таму. Журналісты «Нівы» паказалі мне дарогу, я там вучыўся адвагі, паколькі размаўляў з пракурорамі, паліцыянтамі. Я ў мінулым праводзіў многа размоў са старажыламі. Іх успаміны былі апублікаваны ў «Ніве». Гэта наша «Ніва» найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF