Ніва № 37 (3513), 10 верасня 2023 г.

Беларусам не пашкодзіць паразважаць пра годнасць (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Едучы з паломніцтвам у Малешы, мы разважаем пра беларускую годнасць.

— Пра што мы тут гаворым, пра якую годнасць? — абураецца паломнік Ян.

Гэта намёк у адрас жанчыны, яка сядзіць на папярэднім фатэлі і сабачыць на Радыё Рацыя, Тэлевізію Белсат і іх начальства. І голасна ставіць прыдзірлівы запыт: Чаго яны тут?

Ёй не цікава, што зненавіджаныя ёй «Ніва», Рэдакцыя «Пад знакам Пагоні», Радыё Рацыя і Тэлевізія Белсат першымі заступіліся за ахвяр «Бурага» і гадамі, у самоце і незразуменні, выводзілі на святло замоўчанае здарэнне 1946 года. Што помнік, які сёння асвецяць на могілках, узнік дзякуючы ангажаванасці беларускіх актывістаў і адначасова прадстаўнікоў тых жа дрэнных медыя.

— Адкуль такая непрыветлівасць?

Паломнік Ян мае гатовы адказ:

— Не ўсе любяць беларускую мову! І многа ёсць ворагаў сярод саміх беларусаў. Ім не хочацца ўжо гаварыць на сваёй мове, прызнавацца да вясковага паходжання. Бяда з гэтым у нас, бяда!

— А вы перадалі мову продкаў свайму ўнуку? — пытаю.

— Гэтае мне не ўдалося, — прызнаецца Ян.

* * *

Яшчэ ў дарозе мы разважалі, як накіраваць культ падляшскіх святых на пазітыўныя хвалі.

— Бо і ў такой Гайнаўцы ёсць праваслаўныя людзі, якія не хочуць іх прызнаваць, — наракае паломніца Вольга. — У вочы мне кажуць: «Ці яны заслужылі на такі гонар, каб я да іх маліўся?! Што яны такога зрабілі?» А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF