Ніва № 37 (3513), 10 верасня 2023 г.

Недатканы яшчэ пасаг Ірэны

Міра ЛУКША

Ці «забытыя нараўчанскія пераборы»? Не! Ірэна Ігнацюк са Старога Ляўкова атрымала стыпендыю Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Над ткацкімі станком спадарыня Ірэна выглядае віртуозам валодання вялікім, драўляным інструментам, на якім іграюць спраўныя рукі і... ногі.

— Больш за ўсё люблю ткаць басанож, бо тады выдатна адчуваеш рычагі, лепш ідзе, чым у абутку!..

Кросны Ірэны падобныя на таямнічы інструмент. «Ігранне» на ім падобна квантавай фізіцы для старонніх.

Старое Ляўкова на далёкім Падляшшы. Далёкім, скажам, для японак — вучаніц Ірэны Аліферанкі. Тут рака Нараўка ўецца паміж лугамі і такая ціхая, што рытм працы кроснаў спадарыні Ірэнкі чуюць суседзі, дачнікі і чаплі з лугу за хатай. Такіх кроснаў у Ірэны некалькі. Арыгінальных, зробленых цеслярамі, якія спецыялізаваліся па гэтым майстэрстве, бо тут, амаль у кожнай хаце, ткалі жанчыны. Да і пасля вайны. Напэўна, яшчэ ў 60-70-я гады гэта рабілі. Пасля гэтае ткацтва знікла з распаўсюджваннем непрасаў і іншых сучасных тканін. Кінула была гэтую працу і Ірэнка. Ткацтва, аднак, не забылася пра яе.

— Я згэтуль! — кажа. Ірэна Ігнацюк: цёплая, усмешлівая, гасцінная. Жанчына з Падляшша. Перш чым паказаць ткацкія станкі і расказаць пра штодзённую працу, заварыць гарбату, паставіць на стол салодкі мурашнік. Памаленьку, бо куды спяшацца? — Я родам адсюль, са Старога Ляўкова. Мы тут з пакалення ў пакаленні, хоць нашы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF