Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.
ПрагулкаАляксандр ВЯРБІЦКІДваццаць гадоў таму можна было сесці на аўтобус, паехаць у амаль любым напрамку, злезці ў амаль любой мясцовасці, прайсціся прагулкай пад дваццаць кіламетраў, сесці на іншы аўтобус і вярнуцца назад. Зараз у нашым старонні краявід змяніўся, шматлікія мясцовасці абязлюдзелі, аўтобусы не маюць каго вазіць, лік публічных камунікацый моцна скараціўся і стала складана падарожнічаць па-даўняму... 26 жніўня прадбачваліся дажынкавыя фэсты ў Ялоўцы і Нараўцы. Задумалася мне схапіць гэтых двух зайцоў адным махам, паехаўшы на сваім туды і сюды. Спярша ў Гарадок, адкуль далей у згаданую Ялоўку. У Гарадку бываў я даволі шмат, але ніколі не ўдавалася мне бываць у тамашняй велічнай царкве. Заўсёды, калі ехаў у Беласток з боку майго Ляўкова, настальгічна глядзеў ад Новай Волі на адлеглы сілуэт гарадоцкага храма. І вось у суботу, 26 жніўня, здарыўся сюрпрыз. Перад гарадоцкай царквой побач маёй машыны прычаліла іншая, пасажыры якой — аказаліся імі гаспадары гарадоцкай царквы — запрасілі ўсярэдзіну. Поўнае захапленне: інтэр’ер храма запоўнены не толькі біблейскім жывапісам, але і шматлікімі багаслоўскімі вытрымкамі. Спатрэбілася б ці не з тыдзень, каб вывучыць тое ўсё прапанаванае вернікам багацце. Цяперашняя гарадоцкая царква будавалася дзесяцігоддзямі, і то не абы кім. Яе стаў узводзіць зараз пасля Другой сусветнай вайны тадышні настаяцель Уладзімір Дарашкевіч, пазнейшы Варшаўскі мітрапаліт Васілій. А мастацкім (...) |