Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.
«Нямiга» ў Беластоку — канцэртМіхал ІВАНЮКВечар у пятніцу 18 жніўня падарыў аматарам беларускай аўтарскай музыкі нагоду на цікавую музычную сустрэчу. У адным з беларускіх культурных цэнтраў у Беластоку адбыўся канцэрт мінскага гурту «Няміга». Каб не падвяргаць музыкаў непрыемнасцям, мы не паведамляем назву аб’екта і адрас, дзе ён знаходзіцца. Спадзяёмся, што нашы чытачы добра ведаюць, дзе адбылася гэтая падзея. «Нямiга» — фармацыя, заснаваная ў Мінску, назва якой паходзіць ад ракі, якая некалі працякала праз горад, а сёння яе сляды трэба шукаць у трубах у падзямеллі сталіцы, бо самі музыкі лічаць гэта алегорыяй сучаснай беларускай мовы і культуры. Музыка, якую прадстаўляе гурт, — гэта акуратнае спалучэнне акустычнага індзі-фолку, аўтарскай песні і поп-року. На канцэрце ў Беластоку фармацыя прэзентавала сябе як квартэт пад кіраўніцтвам харызматычнай пяючай гітарысткі Ксеніі Валенды, якая з доляй дзявочага какецтва імкнулася ўцягнуць публіку ў забаву. Акрамя яе — басіст Савелій, флейтыстка Алеся і на ўдарным інструменце кахон — Яўген. Канцэрты ў такіх маленькіх пляцоўках, як тая, дзе адбыўся пятнічны выступ, — адны з лепшых, тут пануе амаль інтымная атмасфера. Слухач бачыць артыста вельмі блізка, чуе і адчувае ўсе сапраўдныя і фальшывыя эмоцыі, і артыст ведае, што калі ён не да канца шчыры са слухачом, той вядома, — не «купіць» яго выканання. Але пра гэта «Нямізе» ў гэты вечар не трэба было хвалявацца, бо сярод беластоцкай аўдыторыі, у асноўным (...) |