Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.

Пра трагедыю Райска і Слохаў-Аннапольскіх

Жорж ЗЮЗЯ з Рудні, Варшава

У «Ніве» ад 2 ліпеня 2023 г. быў надрукаваны артыкул Аляксандра Вярбіцкага «Райск 81 год пазней» пра трагедыю жыхароў вёскі Райск Бельскай гміны. Ён напісаў праўду аб прычынах нямецкага злачынства, прыводзячы ўспаміны жыхаркі Райска, 83-летняе спадарыні Яўгеніі. Пра гэта я пісаў у «Ніве» ад 6 чэрвеня 2020 г. у артыкуле «Трагедыя Райска і іншыя жахі», што г.зв. савецкія «партызаны» забілі двух мірных немцаў і паранілі немку. Немцы былі вандроўнымі гандлярамі. Мэтай «партызан» было справакаваць немцаў на пацыфікацыю вёскі Райск. Па звестках, атрыманых мною ад двух жанчын, якія ў 1942 г. былі падлеткамі, у гэтай «партызанскай групе» быў Васіль з ваколіц Райска (раяне напэўна ведаюць, хто такі Васіль).

Гэтыя «партызаны» выконвалі ўказанні з Масквы рабіць такія правакацыі. А ахвяр, дарэчы, хацелі абрабаваць. Менталітэт Масквы не змяніўся дагэтуль, што бачна сёння ва Украіне. На яе прыкладзе бачым, што такое «русский мир», прапагандаваны маскоўскім фашысцкім Крамлём і маскоўскай, г.зв. «праваслаўнай царквой», з маральным нулём — Кірылам, г.зв. «патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі», як яе першаначальнікам. Чаму «маральны нуль»? Бо ён бласлаўляе пуцінскі генацыд і гаворыць лухту пра «русский мир». Напэўна, больш, чым за 30 іудавых срэбранікаў гэта робіць.

«Хацелі быць Трэцім Рымам, а сталі Чацвёртым Рэйхам...», — так трапна ахарактарызаваў гэтую сітуацыю сучасны беларускі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF