Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (66)

Андрэй СЦЕПАНЮК

Патрэба восені. Жара... З ілба ліецца пот і залазіць туды... куды не павінен. Чалавек, гэта такая натура, якой ніколі не дагодзіш. Холадна — кепска, горача — кепска, абы-як — таксама кепска. Таму ў тым напрамку пойдзем і мы. Дык мы таксама тыя, што людзьмі завуцца. Затым — мы хочам восені! Няхай ужо зацягне халодна-настальгічным ветрам, сонца схавае свае залатыя зубы, а дождж абмые спёку асфальту. Нават буслы не вытрымалі і сабраліся ляцець туды, дзе іх у тую пару не было. І паказалі яны добры напрамак, без іх недаспелымі сталі стаўбы і дрэвы, хаця б у Рыбалах, ці іншых мясцовасцях Беластоцкага краю. Але ж так мае быць. Добра, што не трэба ім ляцець над дзяржавай, дзе страляюць да ўсяго, што з’явіцца ў нябеснай прасторы. Пераканаўся аб тым праўдападобна і любіцель кампазітара, якога любіў таксама фюрар. Той сапраўдны фюрар, а не яго цяперашні паслядоўнік. А калі ўжо думкі пра восень, у руках вырастае без хвіліны паўзы кніжка з вершамі Алеся Камоцкага...

Я жыву, мусіць, неяк ня так,

Разумею, напэўна, замала.

Рэчаіснасць казыча ў вушах,

А ў руках покуль што не бывала.

Рэчаіснасць —

ня даць і ня ўзяць,

атрымаўшы —

яе не захочаш.

Я б пайшоў сваім шляхам назад.

Але надта ж ня веру ў вочы,

Хоць яны і растуць з галавы.

Алесь Камоцкі, Рэчаіснасць

* * *

А можа туга па восені вынікае аднак з прамінання. За (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF