Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.
Слёзы белых лілейЖэня МАРТЫНЮКСветлай памяці брату Сцяпану прысвячаю(фрагменты з яго жыцця). Сцяпан нарадзіўся другім дзіцём сужонства Міхала і Аляксандры, якое жыло на адным з маляўнічых падляшскіх хутароў з бацькамі Міхала. Сям’я ўтрымлівалася з невялічкай гаспадаркі і з таго, што зарабілі Міхал са сваім бацькам Іванам на людзях, займаючыся цяслярствам. І як сказала аднойчы іх суседка Вера, куды ні глянуць па навакольных вёсках — усюды відаць пастаўленыя імі хлявы, стадолы ці свінарнікі. Дзяцінства Быў ранак Вялікага Чацвярга Велікоднага посту. Да хаты Аляксандры з суседняй вёскі прыйшла вясковая акушэрка, якую звалі Наляй, каб дапамагчы пры родах. На радасць бацькам і дзядулям нарадзіўся хлопчык. Зараз у гэты дзень Наля пайшла прымаць роды да суседкі Ніны, якая нарадзіла дачушку. Праз нейкі час, сустрэўшы Аляксандру, Ніна сказала ёй: «Ведаеш, Шура, нашы дзеці прыйшлі на свет у цяжкі і сумны дзень». Мы ж усе добра ведаем, што вечарам Вялікага Чацвярга ў цэрквах служыцца ютрань Вялікай Пятніцы, у час якой чытаецца дванаццаць фрагментаў Евангелля, у якіх гаворыцца пра пакуты, асуджэнне на смерць і распяцце Ісуса Хрыста. Пачуўшы такія словы суседкі, Аляксандра вельмі засмуцілася і з усяго сэрца пакахала свайго сынка. Аднак на зямным свеце яго свяча жыцця то прыгасала, то зноў успыхвала. Калі дзіцяці было можа чатыры годзікі, то ранняй вясною ўляцела яно ў меліярацыйны роў поўны вады. Можа Сцяпанка быў бы і ўтапіўся, калі б не (...) |