Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.

«Няхай свеціць» нам усім!

(рмац)

Адбываецца ў Гожаве-Велікапольскім. Вакол фотаархіва VEHA ў Гарадскім цэнтры мастацтва. Адпраўной кропкай для выставы стаў архіў VEHA, ініцыяваны ў 2017 годзе Лесяй Пчолкай. Гэта адна з найважнейшых ініцыятыў па доглядзе за беларускай візуальнай спадчынай. Праект заключаецца ў зборы і каталагізацыі аматарскіх і сямейных фатаграфій, якія дакументуюць розныя аспекты грамадскага жыцця з моманту з’яўлення гэтага носьбіта ў сучаснай Беларусі. Тэмамі гэтай калекцыі пакуль былі сямейныя здымкі на фоне саматканых дываноў, вясельныя і пахавальныя кампазіцыі, вобразы людзей на фоне лесу. Кожная з тэм была выкладзена ў асобную кнігу, дапоўненую даследчыцкімі тэкстамі. VEHA, збіраючы, даследуючы і распаўсюджваючы візуальны сацыяльны архіў, ставіць сваёй галоўнай мэтай захаванне слядоў гісторыі беларускай штодзённасці. У кантэксце дзейнасці беларускіх дзяржаўных і грамадскіх інстытуцый, часта наўмысна ці з за адсутнасці адпаведных рэсурсаў, якія заціраюць ці нават знішчаюць сляды мясцовай культуры, ініцыятыву VEHA можна смела лічыць праявай як культурніцкай, так і грамадзянскай актыўнасці.

Да ўдзелу ў выставе былі запрошаны мастачкі з Беларусі, Польшчы і Макао. Большасць прадстаўленых работ створаны спецыяльна для выстаўкі. Вольга Ганна Маркоўская, якая паходзіць з Падляшша, засяроджваецца на праблеме ўзаемаадносін чалавека і лесу, у тым ліку на трансфармацыі беларускіх народных песень, прысвечаных прыродзе, у сучасны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF