Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.

«Слова з пад Міхалова» і нараўчанскія макаткі

Міра ЛУКША

Адкуль працуе ў Міхалоўскай гміне «зарэчанская» Галена-Марыёля Рэент, адзін з лепшых дырэктараў (былых) вясковых гмінных дамоў культуры ў краіне (Нараўчанскага ГОКу), заадно і старшыня Згуртавання «Сторчык» ды солтыска Лешукоў, тут таксама заварушылася ў літаратуры — народнай, беларускай, тутэйшай. Бо і тут яна згуртавала пішучых аўтараў, міхалоўскіх, і яднае іх з нараўчанскімі, арганізуе сустрэчы іхнія паміж сабою і з чытачамі. Неацэнны здабытак маюць бургамістр Міхалова і дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Міхалове, і ўся гміна! А цяпер па яе задуме і каардынацыі выйшла кніга «Слова з пад Міхалова», у большасці аўтараў, якія пісалі і пішуць на сваёй роднай мове — беларускай, ды і для акрасы — пару вядомых аўтараў з гэтай тэрыторыі, якія пішуць на польскай, ды ў перакладзе на беларускую, якія тутэйшыя з выбару, як доктар Павел Грабоўскі ад хоспіса прарока Ільі (жыве ў Кабылянцы), ці з паходжання (Аляксей Казбярук з Юшкавага Груда), Багдан Дудко (Цісоўка) ці Эва Дамброўская (Луплянка). Творы напісаныя кірыліцай маюць сваю версію лацінскую-беларускую, частка з іх перакладзена на польскую мову Віктарам Шведам, Мірай Лукшай, Чэславам Сэнюхам. А пачынаецца кніга вершам яшчэ з ваеннага часу Ваціка (Уладзіслава) Асіповіча, ніўца з Тапалян, якога дом стаіць леваруч Майстэрні фільму, гуку і фатаграфіі ў Міхалове па вуліцы Фабрычнай, куды на прамоцыю новага выдання запрасіла яго дырэктарка Эдыта Росяк, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF