Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.
Каб наблізіцца да БогаАляксей МАРОЗВернікі ў мінулым ішлі і ехалі ў святыя месцы, каб там пакаяцца ў сваіх грахах, прасіць у Бога прабачэння, памаліцца за сваіх сямейнікаў, сваякоў і іншых блізкіх асоб. Верылі яны, што дзякуючы таму набліжаюцца да Бога. Многія праваслаўныя лічаць, што асаблівае перамяненне іх жыцця можа адбыцца ў час свята Праабражэння Гасподняга, калі штогод мы нанова перажываем падзеі з Фаворскай гары. Найбольш паломнікаў збіраецца ў час праабражэнскага свята на Грабарцы. Ідуць туды ў пешаходных паломніцтвах, едуць на аўтамабілях і на іншым транспарце, каб пакланіцца Праабражэнню Гасподняму. Апрача Грабаркі іншай горкай, на якой таксама многа вернікаў збіраецца на праабражэнскае святкаванне, з’яўляецца Дзмітрыеўская горка каля Сакоў. Вернікі шматлюдна прыходзяць маліцца ў гэты дзень у Свята-Праабражэнскія цэрквы ў Плёсках, на могілках у Кленіках, ці на могілках у Новаберазове. Праабражэнскія багаслужэнні адбываюцца амаль ва ўсіх прыходах. Прыхаджане Дзмітрыеўскага прыхода ў Саках і шматлікія паломнікі былі рады, што першы раз літургію ў дзень Праабражэння Гасподняга ўзначальваў у іх епіскап. Яшчэ больш цешыліся, што 19 жніўня галоўным служачым у царкве на горцы быў якраз епіскап Сямятыцкі Варсанофій, які засноўваў Дзмітрыеўскі манастыр і ў 2001-2009 гадах быў яго настаяцелем. 18 жніўня служылася ўсяночная і чытаўся акафіст каля іконы Дзмітрыя Салунскага. Ноччу 19 жніўня служылася першая літургія і яшчэ да другой (...) |