Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.
Беларусам не пашкодзіць паразважаць пра годнасць (3)Ганна КАНДРАЦЮККалі б стварыць рэалістычны партрэт 24-х святых з Занёў, ужо ад самога гледжання закалола б у грудзях. Іх не прыхарошаны, штодзённы выгляд напамінаў бы нашых сваякоў таго пасляваеннага часу, засяроджаных на цяжкай працы і выжыванні. Мы адразу пашкадавалі б дзяцей, іх тут столькі, што ажно незразумела. Самы малы, Янка Селеванчук, яму споўнілася тры гады. Сярод пакутнікаў тры сёстры Колас: васьмігадовая Яўгенія, на тры гады старэйшая Сафія і Марыя, якой тады было 15 год. Лік святой грамады папаўняюць 14-гадовыя Марыя Альшэўская і Янка Пашкоўскі ды 15-гадовы Ян Антанюк і Стэфка Пашкоўская, якой было 17 год. Пра сляпы морд, якія не меў нічога супольнага з нацыянальнай ідэалогіяй, сведчыць і тое, што ў спіску ахвяр ажно чатырнаццаць жанчын, а найстарэйшай Галене Антанюк было 70 гадоў. Спісак замыкае 80-гадовы Міхал Антанюк. Пра яго распавяла мне яго ўнучка Сафія Гаць: — Мой дзед Міхал з роду Якубавых не хацеў ужо ўцякаць, хавацца. Бо ведаеце, — працягвае свой балючы ўспамін спадарыня Сафія, — цяжка тут жылося сярод палякаў. Яшчэ да трагедыі ў 1946 годзе ўсё находзілі па начах банды і дагала абіралі з дабра. Як людзі штось займелі, то ўсё праталі, хавалі, бо прыйдуць уначы і забяруць. * * * Першы рэпартаж пра Зані ўзнік у пачатку 90-х. Яго аўтар Ян Максімюк, тады журналіст «Нівы», паехаў на Браньшчыну і пагаварыў з ацалелымі. Сведкі трагедыі яшчэ баяцца называць (...) |