Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.
Традыцыйныя каштоўнасціУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧМы жывем у час татальнага пераасэнсавання яшчэ нядаўняга мінулага і нейкай дзіўнай трансфармацыі грамадстваў. Адразу хачу зацеміць, што не збіраюся зараз даваць гэтаму працэсу нейкую катэгарычную ацэну і сцвярджаць, што гэта вельмі кепска ці наадварот — надзвычай добра. Але не заўважаць змен і самога такога працэсу — значыць выявіць жыццёвую блізарукасць. Яшчэ пакаленне нашых дзядоў і прадзедаў жыло ў падобнай парадыгме і ўспрыманні свету. Маё пакаленне ўжо моцна адрозніваецца ад пакалення бацькоў, а пакаленне нашых дзяцей — яшчэ больш ад нас. І гэта тая аб’ектыўная рэальнасць, з якой, як кажуць, не паспрачаешся. У свеце шалёнага тэхнічнага прагрэсу і мадэрнізацыі светагляду нашай цывілізацыі дзіўным чынам усё больш сорамна стала гаварыць пра традыцыйныя еўрапейскія каштоўнасці. І размова зусім не пра тое, каб ездзіць фурманкамі з мястэчка ў горад ці кляпаць касу і касіць траву, як рабілі гэта дзяды. Калі фармуляваць досыць спрошчана, то пад асноўнымі традыцыйнымі каштоўнасцямі зазвычай разумеюць сямейнасць і традыцыйны шлюб, захаванне нацыянальных вартасцей, шанаванне і кшталтаванне рэлігійных перакананняў. Дык вось з пэўнага часу само азначэнне «традыцыйныя каштоўнасці» набыло адценне нейкай няпоўнавартаснасці, дэвальвавалася. Адбылося гэта з дзвюх асноўных прычын — адна з іх ідзе да нас з Усходу, іншая — з Захаду. Так наратывы той жа расейскай прапаганды завязаны якраз на прапагандзе (...) |