Ніва № 36 (3512), 3 верасня 2023 г.

Зубры на канцы свету

Міра ЛУКША

На табліцы вырыта: «У ПАМЯЦЬ БЕЖАНЦАЎ — ЖЫХАРОЎ ЗУБРОЎ І НАВАКОЛЬНЫХ ВЁСАК». І па-польску, і па-беларуску: «Летам 1915 года яны ўцякалі перад фронтам Першай сусветнай вайны ў глыб Расійскай імперыі. Знясіленыя голадам і хваробамі, дабрылі да яе самых далёкіх куткоў. У 1921-22 гады вярталіся на бацькаўшчыну, часта ў спаленыя і знішчаныя сялібы, каб нанова будаваць цэлы наш свет. Бежанства — прымусовая або дабравольная эвакуацыя ў глыб тагачаснай Расіі, было найбольшымі ўцёкамі тагачаснай Еўропы. Паводле ацэнак, пад уздзеяннем агітацыі свае дамы пакінулі 3-3,5 млн. чалавек, галоўным чынам з беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель, а таксама з Каралеўства Польскага. З Гродзенскай губерні выехала 800 тыс. жыхароў, з раёнаў на ўсход ад Беластока да 80% насельніцтва. Мяркуецца, што каля 1/3 бежанцаў не перажыла падарожжа і пабыўкі. Большасць ахвяр загінула ў дарозе, як у саму Расію, так і вяртання на бацькаўшчыну.

ГОНАР ІХ ПАМЯЦІ!

Урачыстае пасвячэнне здзейснілі Супрасльскі Епіскап Андрэй у саслужэнні а. Славаміра (Якімюка), а. Аляксандра (Клімука), а. Сільвестра (Клебуса) у дзень 12.08.2023 г.»

Яны вярнуліся сюды на голы камень. Дзякуючы ім і мы тут ёсць. А тыя, хто склалі свае косці ў далёкіх далях — няхай застануцца ў нашай памяці. У Зубрах была адкрыта і асвечана новая капліца ў гонар святога Мікалая, створана вядомым скульптарам Янушам Талуцем, родам з вёскі Зубры, з гэтымі словамі. У свяце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF