Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.

Ад яўрэяў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У палове жніўня адзначалася 80-годдзе выбуху ўзброенага паўстання ў беластоцкім гета. З Вікіпедыі: «Немцы занялі Беласток 27 чэрвеня 1941 года і заставаліся ў ім да 27 ліпеня 1944 года. Але горад быў акружаны ўжо 22 чэрвеня 1941 года. Таму толькі нязначнай колькасці яўрэяў, не больш за 200-300 чалавек, удалося эвакуявацца з Беластока. 26 ліпеня 1941 года ў горадзе было створана гета, у якім заключана ад 40 да 60 тысяч яўрэяў з горада і наваколля. (...) У пачатку жніўня 1943 года немцы прынялі рашэнне аб канчатковай ліквідацыі Беластоцкага гета. У жніўні 1943 года ў гета засталося толькі каля 30 тысяч яўрэяў. У ноч з 15 на 16 жніўня гета было акружана трыма кольцамі нямецкіх войскаў, якія складаліся з падраздзяленняў нямецкай жандармерыі, трох спецыяльных паліцэйскіх батальёнаў, два з якіх былі ўкраінскімі, частак СС і падраздзяленняў вермахта. Войскам былі нададзены палявая артылерыя, танкі, браневікі і самалёты. У ноч на 16 жніўня нямецкія войскі занялі фабрыкі гета, раніцай 16 жніўня ў гета былі вывешаны аб’явы, у якіх насельніцтву загадвалі сабрацца ў згаданых месцах, нібыта для перасялення ў Люблін. (...)

У паўстанні ў Беластоцкім гета ўдзельнічала ўсяго каля 300 чалавек. З-за таго, што ўзбраенне паўстанцаў было бедным, яго магло хапіць толькі для такой колькасці байцоў. Пасля падаўлення паўстання ацалелыя яўрэі былі высланы ў Трэблінку (10 транспартаў), Асвенцім (2 транспарты), 12 тысяч дзяцей былі высланы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF