Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.

Зямная Місія (ч.ІІ)

Віктар САЗОНАЎ

— А я што, нічога не варты?! — пакрыўджаны мужчына перайшоў на крык, які ўжо быў больш падобны на карканне параненай вароны. — Што ў вас тут робіцца?! Хто мне такую місію выдзеліў?! Я патрабую судовага разбіральніцтва! Я вас па судах зацягаю! Я патрабую маральнай кампенсацыі! Мяне абдзялілі ў зямным жыцці! Вы са мной да канца свету не разлічыцеся. У людзей місіі як місіі! Адны імперыі будуюць, другія цэлыя цывілізацыі! Ну хоць вайну якую выйграць, ці што! Але ж не перадаць сальніцу невядома каму, можа якому язвенніку, якому той солі і ўжываць нельга, бо дактары забаранілі!!! Я што, па-вашаму больш ні на што не здатны?!

— Ды супакойцеся вы, — ажно перахапіла дыханне ў сакратаркі.

Ажно грудзі сталі ўздымацца як на гэтым свеце.

— І чаго вы такі нервовы? — развяла яна далоні ў бакі. — Хто б мог падумаць, што вас такая місія не задавальняе. Вы на сябе паглядзіце. Вы што, рыцар у срэбных латах? Якую яшчэ вам можна было даручыць місію? Я б і такой не даручыла. Вы ж акрамя салдацкай табурэткі так нічога і не сфантазіравалі. Я дык і так здзіўляюся, што вы змаглі яе выканаць, тую місію, і перадаць сальніцу каму трэба не разбіўшы яе, і не парэзаўшы пры гэтым сабе рук.

— Хопіць мяне зневажаць?!

— Я і не думала вас зневажаць. Сядайце і выкладвайце сутнасць вашых прэтэнзій. Я ўсё ўладжу.

Перад сакратаркай зноў узнік стол з камп’ютарам і паперамі. Друкарскай машынкі ўжо не было. За (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF