Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.
ХХІХ «Спасаўскія запусты»Аляксей МАРОЗ«Спасаўскія запусты» — беларускае культурнае мерапрыемства, якое ладзіцца ў Бельску-Падляшскім з паловы дзевяностых гадоў перад Успенскім постам званым у народзе «Спасаўкай». На мерапрыемства ў гарадскім амфітэатры збіраюцца не толькі бяльшчане, але з’язджаюцца жыхары суседніх гмін. У гэтым годзе апошняя нядзеля перад «Спасаўкай» выпала 13 жніўня і тады пасля вячэрняй багаслужбы пачаўся пост. Арганізатары «Спасаўскіх запустаў» — Аб’яднанне «Бельская кааліцыя», Павятовая ўправа БГКТ і Бельскі дом культуры сарганізавалі мерапрыемства тыдзень раней, 6 жніўня. Паколькі ваяводская дарога Гайнаўка — Бельск-Падляшскі зараз у рамонце, дабіраўся я ў Бельск павятовымі дарогамі праз Стары Корнін і Орлю. Якраз ішло пешаходнае паломніцтва з Праваслаўнага прыхода ў Орлі на старакарнянскае свята праведнай Анны, якое адзначаецца 7 жніўня. Паломнікі, якіх узначальваў вікарны святар Андрэй Жукавіцікі, ішлі на ўсяночную багаслужбу, з якой пачыналася святкаванне. Калі нашы вёскі былі яшчэ шматлюднымі, у час свята праведнай Анны натуральным чынам адбываліся запусты перад Успенскім постам і ладзіліся тады ў адну ноч у Старакарнянскім прыходзе многа забаваў. У цёплыя яшчэ ночы адбываліся яны на абстаўленых зялёнымі дрэўцамі танцпляцоўках у Старым Корніне, Карыцісках, Махнатым і ў іншых вёсках вялікай Старакарнянскай парафіі ды пастаянна ў Старым Беразове Новаберазоўскага прыхода і Збучы Чыжоўскай парафіі. У гэтым годзе (...) |