Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.

Зямля неабяцаная (ч.ІV)

Зміцер БАРТОСІК

Мсьціўца, падобны на Бонда. А вось групавы здымак — Базыль Кіслы ў кампаніі сваіх сяброў, побач зь ім сядзіць Юзаф Пажарскі. Той самы, які ў 1940-м зьбег ад канвою НКВД. Як ажывае партрэт чалавека, калі ведаеш ягоную далейшую гісторыю. Чалавек на здымку вельмі падобны на Дэніэла Крэйга. І рысамі твару, і стальным позіркам, і сьціснутымі „бондаўскімі” вуснамі. Здымак зроблены за пару гадоў да вайны на нейкім сьвяце. Усе маладзёны ў сьвяточных строях. Пінжакі, наваксаваныя да бляску боты, белыя кашулі, гальштукі. Чалавек на фотаздымку яшчэ ня ведае, якая „бандыяна” яго чакае празь некалькі гадоў.

У лютым 1940-га іх сям’я будзе арыштаваная і пад канвоем выпраўленая на чыгуначную станцыю. Юзаф, скарыстаўшыся няўвагай канваіра, скочыць з саней і ўцячэ ў лес. Ён ужо не даведаецца, што ў сыбірскай высылцы памруць бацька, Адам Пажарскі і двое братоў — Юльян і Ян, Што яшчэ два браты — Баляслаў і Пётр будуць ваяваць у арміі генэрала Андэрса. Пётр загіне ў баях за Балоньню, а Баляслаў па вайне эмігруе ў Паўднёвую Афрыку. Што ў Сыбіры выжывуць маці, Марта Пажарская і сястра Яніна, якія дабяруцца ў 1947-м годзе ў ПНР. А ягонае жыцьцё ад моманту ўцёкаў з пад канвою будзе цалкам прысьвечана толькі адной мэце — помсьце. Слова пані Ёлянце:

— Сям’ю вывезьлі, на іх сядзібе пасяліліся іншыя людзі. Юзаф хаваўся ў лесе. Па начах прыходзіў да маіх дзядоў. Ён пастанавіў сабе, ён пра гэта казаў маёй бабулі, што ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF