Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.
У Навасадах праз 400 гадоўМіра ЛУКШААляксандр Кардаш — збіральнік даўніны роднага староння і аўтар некалькіх кніг пра ваколіцы Семяноўскага вадасховішча, аўтар новай кніжкі «Навасады — чатыры вякі гісторыі», 12 жніўня запрасіў разам з калегамі на свята сваіх родных Навасад у Міхалоўскай гміне. Урачыстасці, прымеркаваныя да 400-годдзя вёскі Навасады, сарганізавала лакальнае таварыства «Навасадскі запечак». А пачалося ўсё з боку вёскі Шымкі. Дабіраліся знаёмыя і незнаёмыя на гулянне — не ўсе да апошняй хвіліны ведалі, што ў гэтую суботу адбываецца яшчэ адно беларускае свята. Як сказала пані Ліля: «Перла я стрымгалоў з Заблудава, каб паспець да сяброў!» А было тут і гасцей уладных, і сваякоў, і турыстаў, якія з радасцю паглядзелі новую табліцу з гісторыі вёскі, паўзіраліся і набылі рукадзелле мам і бабуль, падзівіліся на фотавыставу з даўніны далейшай і бліжэйшай, з гісторыі вёскі — са школы, са святаў, з сельскага жыцця зусім не «анёльскага», пагулялі з дзецьмі колішнімі самаробнымі цацкамі, ну і пачаставаліся смакоццем з Янкелевай карчмы, паслухаўшы дэкламацыю з «Пана Тадэвуша» па-польску і па-беларуску пра канцэрт Янкеля. Публічнае заданне з абсягу культуры, мастацтва, аховы культурнай і нацыянальнай спадчыны было дафінансаванае са сродкаў Міхалоўскай гміны. А самога бургамістра Марка Назарку і Олька Кардаша добра пакачалі на радзюжцы вакол перапёлкі як гаспадароў, ён жа падзяліў бохан прыгожага хлеба — справядліва сярод публікі і (...) |