Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.
Месца дзеля захавання годнасці чалавека — нават хворага, старога і на мяжы жыццяУршуля ШУБЗДАХоспіс у Макаўцы ўжо працуе — афіцыйнае адкрыццё прайшло 30 чэрвеня 2022 г. Сёння тут ужо больш за дваццаць чалавек знайшло месца, каб падлячыцца, адпачыць і абдумаць сваё жыццё. Напэўна гэтаму спрыяе месца, бо перад будынкам знаходзіцца невялікі столік, лавачкі, на якіх пацыенты любяць праседжваць у цёплыя дні. Тады адкрываюцца на сябе, размаўляюць аб сваіх родных, аб сваіх зацікаўленнях і мінулым, але таксама можна пазнаць іх вельмі добрыя рэцэпты, напрыклад, на квашаныя гуркі ад пана Сяргея. Дырэктар хоспісу Павел Грабоўскі таксама мае рэцэпт на функцыянаванне таго месца, а сакрэт заключаецца не толькі ў новых сценах. Уршуля Шубзда: — Хоспіс адкрыты, і што асабліва важнае, выглядае ён дакладна так, як на ранейшых візуалізацыях праекта будынка. Павел Грабоўскі: — Мы не хацелі адступаць ад стандартаў, мы не хацелі, каб будынак хоспіса быў кепска зроблены, мы не хацелі, каб гэта быў будынак, які адразу пачаў бы развальвацца і патрабаваў рэканструкцыі. Атрымаўся вельмі добры будынак, і мы гэтаму рады. — Будынак прыгожы, свежы, прасторны, не нагадвае месца, якое паводле стэрэатыпаў можа асацыявацца менавіта з хоспісам. — Я думаю, што ўсё менш людзей у свеце асацыююць хоспіс з дэпрэсіўным месцам. Мы маем кантакты з многімі хоспісамі, некаторыя з іх працуюць гадамі ў старых, неадрамантаваных будынках, але будуецца шмат новых, і (...) |