Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.

Беларусам не пашкодзіць паразважаць пра годнасць (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Да месца памяці ў пухалаўскім лесе, дзе зімой 1946 расстралялі вазакоў, цягнем гуськом, вытаптанай сцежкай — спачатку лугам, пасля маладым сасновым лесам, дзесьці шэсцьсот метраў. Дарога выходзіць проста з панадворка спадара Юзэфа, што ў канцы вялікай вёскі. Ён сам выйшаў ужо на вуліцу і моўчкі ківае галавой у знак прывітання прыезджым. Юзэф не мае нічога ў сабе з экскурсавода, ён звычайна маўчыць або слухае іншых, але калі спытаць у яго пра загінулых тут вазакоў, адкажа са спачуваннем: — Czemu to ludzie winni byli?

Сёння таксама ўзначаліць пілігрымку і павядзе да сімвалічнай магілы ў лесе.

Гэта вялікі жэст. Заўсёды, калі прыязджаем у Пухалы-Старыя — а тут я ўжо пяты раз, мураваная вёска, здаецца мёртвай. Ні адной жывой душы на вуліцы, ніякага зруху! Але гэта не так, што ніхто нічога не ведае, не бачыць. Мясцовыя бачаць найперш ангажаванасць Юзафа, якому з за таго, што размаўляе з журналістамі, прышпілілі мянушку «гісторык».

Ён сам быццам не прыкмячае той насмешкі, калі кожны раз вядзе ў лес. І хіба паціху цешыцца, што ўсё мацней да магілы пратаптаная сцежка. Калі яго не стане, яна сама завядзе прыезджых да месца гібелі трыццаці вазакоў з Гайнаўшчыны і Бельшчыны, якія хоць чужыя, то ўсё ж бацькі, дзяды або родзічы жывых людзей.

* * *

У Пухалах-Старых наша паломніцтва пухне, далучаюць людзі, якія з’ехаліся на сваіх машынах з розных куткоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF