Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.

Ёсць шмат чаго адкрыць

Міраслаў ГРЫКА

Жывём у цяжкі час. Таму што гендар і ўсё такое... Да пошасцяў сучаснага свету варта дадаць праблему ГМА. Есці мадыфікаваную пшаніцу, ці не? А генетыкі даўно капаюцца ў генатыпе дойных кароў. А калі б толькі каровы! Але яны не столькі аб павышэнні малочнасці або мясістасці, колькі аб памяншэнні метанава-серных пукаў, выпрацоўваемых іх стрававальнай сістэмай. Менавіта сельскагаспадарчыя жывёлы, а дакладней іх крытычны лішак, найбольш спрыяюць узнікненню парніковага эфекту на Зямлі. Змены клімату, якія ідуць за імі, жорстка парушаюць далікатны баланс зямной экасістэмы. Ці здольная наша фанабэрыстая, хоць і ўсё больш усведамляючая апакаліптычныя пагрозы, цывілізацыя яе захаваць? Я асабіста сумняваюся. На Маці-Зямлі ўжо занадта шмат вытворцаў таксічных пукаў. Не выключаючы людзей, якія харчуюцца празмерна, лік якіх хутка перавысіць 8 мільярдаў. Усе яны хочуць быць сытымі, мець свой дом, шчаслівую сям’ю, добра аплачваную працу і проста быць шчаслівымі. Найлепей за кошт іншых. Не будзем забаўляцца ў ветлівасць. Калі кожны з 8 мільярдаў чалавек імкнецца да аднаго і таго ж — да максімальнага асабістага шчасця, то ўсю чалавечую папуляцыю варта вызначыць як хаатычную сукупнасць эгаістычных асоб, якія адразу кідаюцца адзін аднаму да горла, калі лічаць свайго суседа шчаслівейшым за іх. Прывілеяваны? Разумнейшы? Больш цынічны і бязлітасны? Больш нажэрты? Нечым падобным нельга кіраваць разумна ні лакальна, ні глабальна. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF