Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.
Асаблівы шлях АлбанііУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧКолькі часу трэба краіне, каб перайсці ад таталітарызму да пабудовы вольнай дзяржавы. Напэўна ўніверсальных рэцэптаў няма і многае залежыць ад кантынента нашай планеты. Так у Афрыцы палітычныя рэжымы ў дзяржавах мяняюцца надзвычай часта і там няма нічога ўстойлівага, штогод адбываюцца ваенныя перавароты ў розных рэгіёнах. У Еўропе змены і трансфармацыя набываюць больш сістэмны характар, а пераход дзяржаў да новага ладу досыць трывалы ў часе. Невялікая Албанія ў гэтым сэнсе адрозная краіна, хоць бы таму, што яе шлях у ХХ стагоддзі быў вельмі своеасаблівым. Адразу пасля Другой сусветнай вайны да ўлады прыйшлі камуністы. І радыкальнымі мерамі ўсталявалася жорсткая дыктатура пад кіраваннем Энвера Ходжы. Але пабудова камунізму ў Албаніі адрознівалася ад працэсаў у іншых краінах сацыялістычнага лагера. Да 1956 года гэтая балканская дзяржава арыентавалася на Маскву ў супрацьвагу імперскай Югаславіі, аднак пасля быў узяты курс на ізаляцыянізм. З сацыялістычных партнёраў Албанія стала падтрымліваць дачыненні толькі з Кітаем і Румыніяй. У 1968 годзе на знак супраць савецкага ўварвання ў Чэхаславакію Албанія нават выйшла з Варшаўскай дамовы. Краіна жыла ў пастаяннай гатоўнасці да вайны, а кожная сям’я абавязана была пабудаваць сабе бетонны бункер. Такога не было ні ў якой еўрапейскай краіне «перамогшага сацыялізму». Гэтыя бункеры дагэтуль застаюцца дадатковай турыстычнай атракцыяй краіны. Што яшчэ характэрна (...) |