Ніва № 35 (3511), 27 жніўня 2023 г.
Дарафей Фіёнік: „Жыццё нам дадзена для таго, каб сеяць...”Сяргей ЧЫГРЫНСёлета 14 жніўня гісторыку, этнографу, заснавальніку прыватнага Музея малой айчыны ў Студзіводах, дзеячу беларускай культуры на Падляшшы, радзімазнаўцу і проста выдатнаму чалавеку Дарафею Фіёніку споўнілася 55 гадоў з дня нараджэння. Пералічыць усё добрае, каштоўнае, карыснае, што зрабіў і робіць Дарафей Фіёнік, проста немагчыма. Гэта ўнікальны, пунктуальны і апантаны ў жыццё і справы чалавек, якога вельмі люблю і паважаю. Не так часта ў апошні час прыходзіцца нам сустракацца, хаця быў на яго маленькай радзіме, некалькі разоў прымаў удзел у мерапрыемствах, якія ён ладзіў. Напярэдадні дня нараджэння Дарафея Фіёніка задаў яму некалькі пытанняў. Атрымалася наша невялікая гутарка, якую прапаную чытачам „Нівы”. — Спадар Дарафей, з якім настроем Ты сустракаеш сваё 55-годдзе? — На гэта пытанне адкажу па-гаспадарску. Цешуся, што напярэдадні дня нараджэння паспеў скасіць і вымалаціць збожжа, што агуркі, цыбуля, фасоля і бульба дужа ўрадзілі. Куры нясуцца, так што будзе чым прымаць гасцей... А яшчэ рады, што за тыдзень да дня нараджэння пачалі мы з сябрам Збышкам Місюком археалагічны летнік. Падчас яго, з групай моладзі, даследавалі гарадзішча „Замчыско” каля Барысаўшчыны ў Мельніцкай пушчы. Гэта адна з ініцыятыў Майстэрні падляшскай археалогіі імя Сяргея Дубінскага, якая дзейнічае пры нашым музеі. Гэтыя дні цешаць мяне яшчэ таксама іншым (...) |