Ніва № 34 (3510), 20 жніўня 2023 г.
Дзе так вольна дыхае чалавек (3)Аляксандр ВЯРБІЦКІУспаміны Аляксандра Станько, 1942 года нараджэння, з Ласінкі. Мяса і рыба. З усяго таго вынікала, што як вярнуўся дзядзька з лагераў, то работаў у гастраноміі. І выглядае на тое, што працаваў, бо быў там у суседа тэлефон, то званілі, што нейкая рыба прыйшла ці што, то я з дзядзькам ездзіў, ішлі на тыл магазіна і ўжо ў торбу якуюсь рыбу купілі. А там, у Барнауле, дзе мы з сястрой заехалі ў 1977 годзе, не было ніводнага мяснога магазіна. І калі з калхоза нешта прывезлі, а найчасцей нейкую свінаматку — бо я быў на тым рынку, то выпатрашана была і так як ішло рубалі. Не было так, што я хачу тое ці тое, але як ішло — так прадаваў калхоз на базары. А рыбы было ўдосталь, рознай. Яшчэ пра рыбу. Калі ў 1989 годзе мы ўпяцярых заехалі ў Маскву і я папрасіў, каб з’ездзіць у той Сергіеў Пасад, Загорск. Я папрасіў таго палкоўніка ці мог бы з намі пад’ехаць; як я здагадаўся, ён за намі наглядаў — усюды з намі ездзіў і ўсё наглядаў. Заехалі мы туды, 75 кіламетраў ад Масквы, пахадзілі, паглядзелі. Зайшлі ў музей — там кломлі і ўсё з рыбай звязанае. І чую, мой палкоўнік: «Какая здесь была когда-то рыба!» А там тапор, шырокі. І паперка з надпісам: «Топор до рубки рыбы». Пад наглядам І там была царква, увайшлі мы ў царкву. Я гляджу, мой палкоўнік стаў ад мяне мо тры метры лёгка наўскос. А каля мяне маладая жанчына стаяла і спявала ўсё, што спяваў хор. А ён усё скоса паглядаў на мяне, як я сябе (...) |