Ніва № 34 (3510), 20 жніўня 2023 г.

У Бандары актыў запрасіў у 23 раз

Міра ЛУКША

Актыў з наваколля міхалоўскіх Бандароў і папраўдзе не дваццаць трэці раз, бо беларускія фэсты адбываліся тут у пару дзясяткаў раней, запрасіў на традыцыйны народны беларускі фэст «Бандароўская гасцёўня». Ладзіць яго непадалёк берага Семяноўскага вадасховішча, у бандароўскім «амфітэатры» актыў вёсак Бандары, Рыбакі і наваколля, на Падляшшы, разам з Беларускім грамадска-культурным таварыствам, пры падмацоўцы перш за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове, пажарнікаў і тутэйшых спонсараў. Фэст з’яўляецца працягам беларускіх фэстаў, якія ад дзесяцігоддзяў збіралі шматлюдную публіку тутэйшую і «зарэчанскую». Тое «возера» пасярод гмін нанесла таксама нямала гора. Прапалі хаты, прапалі нашы людзі. І не ўбачыла я на лавачках мінулагодніх сваіх суразмоўніц, бабуль, якіх родныя хаты засталіся пад вадой. Не выглянула з акна на апошнім паверсе першага «блёку» цётка Нюра з Буд, летась адышла. Але бегалі па амфітэатры яе ўнучкі і праўнукі, які летуюць у блёку. Ужо тут іх родная хата. Казаў Віктар Бура, вядомы карэспандэнт «Нівы» і дзеяч культуры: «Гэтае беларускае свята ладзіцца, перш за ўсё, для людзей, якіх перасялілі ў Бандары з пяці вёсак, што былі затоплены дзеля пабудовы Семяноўскага вадасховішча. У гэтым ліку — і мая асоба. Між іншым я прыдумаў першы фэст. Прыходзіў сюды, сустракаўся з людзьмі. І вырашылі штосьці рабіць, каб людзі не сумавалі. І вось пачаліся тут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF