Ніва № 34 (3510), 20 жніўня 2023 г.

Зямная Місія (ч.І)

Віктар САЗОНАЎ

Жыў чалавек, жыў сабе, жыццю радаваўся час ад часу, з большага то наракаў на лёс, ды ўзяў і памёр. Здурнець можна. Тут жыў, а тут ужо няма. Вось яшчэ ўчора прэтэнзіі прад’яўляў жонцы, што сняданак перасолены, агрэсіўнічаў з суседзямі, пагражаў нейкаму незнаёмцу на паркоўцы, а сёння ўжо нікога нічым не нервуе.

Пры жыцці то надта ж быў даставучы. А зараз ляжыць сабе ціхенька, як разведчык у засадзе, нікога ні ў чым не папракае, заўваг не робіць, жыць іншых не вучыць ды і сам не спрабуе.

Вось бы такі лагодны пры жыцці быў, то іншыя людцы зараз яшчэ больш плакалі б, пасля яго смерці. Можа хто і шчыра нават, усялякія цуды здараюцца. Але ж не. Пры жыцці такім лагодным не быў. Шмат каму пячонкі папсаваў. Багата крыві папіў. І тое яму не так, і гэта не гэтак. Як шыла ў азадку. А цяпер люба міла глянуць. Як усё ж смерць многіх прыхарошвае.

Ну, пра нябожчыка то можна гаварыць або добра, або нічога. Таму пра гэтага лепш памаўчаць.

Бо вось цяпер ён даў дуба, як кажуць у народзе. Ну, раней так казалі, „дуба ўрэзаў”, калі труну пераважна з дубовых дошак рабілі. Не эканомілі ранейшыя людзі на нябожчыку, не такія скупыя былі, як сённяшнія. Ды і дубраў было багата. А што дабру прападаць.

А зараз то людзей памірае надта ж ужо шмат, то дзе на ўсіх дубоў набярэшся. Ды і дорага з дуба. Ён зараз не нашмат менш за золата каштуе. Лепш прадаць, калі ў каго лішні ёсць. Таму ўсё часцей кажуць не „дуба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF