Ніва № 34 (3510), 20 жніўня 2023 г.

Для Гайнаўшчыны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сто гадоў таму, 15 жніўня 1923 года ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна нарадзіўся Канстанцін Майсеня. З Вікіпедыі: «Паходзіў з сялянскай сям’і. Бацька Мікалай, маці з дома Булгак. Перад Другой сусветнай вайной Канстанцін Майсеня скончыў 7 клас пачатковай школы. Падчас вайны працаваў з бацькамі на гаспадарцы. Пасля вайны працаваў слесарам на чыгунцы Баранавічы — Брэст. У 1945 годзе прыехаў у Польшчу і ў 1946-1949 гадах працаваў кіраўніком фінансавага аддзела ў камісіі па рэпатрыяцыі ў Бельску-Падлшяскім, а таксама бухгалтарам у будаўнічым кааператыве».

Аляксей Мароз у «Ніве» ад 29 кастрычніка 2006 года: «Мой муж сярэднюю адукацыю здабыў у Нясвіжы і Баранавічах, а пасля вайны ў рамках рэпатрыяцыі разам з сям’ёй пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Бельск-Падляшскі. Тут скончыў ён сярэднюю школу для працуючых і падаўся ў Познань, дзе паспяхова закончыў вучобу ў Вышэйшай эканамічнай школе, — расказвае Анастасія Майсеня. — Пасля вучобы Косцік стаў працаваць дырэктарам Эканамічнага тэхнікума ў Бельску і за яго дырэктарства ўзнік школьны будынак. Уладам не падабалася, што ён увёў у гэтай школе навучанне беларускай мовы і хутка перавялі яго на іншую дырэктарскую пасаду». Канстанцін Майсеня стаў дырэктарам будаўнічага прадпрыемства... «Яго прадпрыемства будавала, між іншым, будынак сённяшняга Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча. Пасля майго мужа перавялі на работу ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF