Ніва № 34 (3510), 20 жніўня 2023 г.
«Арлянскія сустрэчы»Аляксей МАРОЗ«Арлянскія сустрэчы» маюць на мэце прапагандаванне беларускай культуры, мовы, песні і беларускіх традыцый. Спачатку мерапрыемства ладзілася як Фэст беларускай культуры «Арлянскія сустрэчы», а з часам перайменавалася на Беларускі народны фэст «Арлянскія сустрэчы». Стаўка на беларускасць заўважная ў гміне ў розных галінах. Радныя Арлянскай гміны, як адзінай гміны ў Польшчы, рашыліся паставіць дошкі і ўказальнікі з назвамі ўсіх населеных пунктаў на польскай і беларускай мовах. Гэта не адбывалася выпадкова, паколькі жыхары Арлянскай гміны, як адной з трох, побач жыхароў Чыжоўскай і Дубіцкай гмін, падчас усеагульнага перапісу насельніцтва 2001 года найбольш масава заявілі сваю прыналежнасць да беларускай нацыянальнасці. Тады беларусамі назвалі сябе каля 69% насельніцтва Арлянскай гміны. Пачатковая школа ў Орлі належыць да ліку нешматлікіх школ, якія ў сваёй назве ўтрымліваюць інфармацыю «з дадатковым навучаннем беларускай мове». Чатыры гады таму летняе мерапрыемства стала ладзіцца з названнем Фэст «Арлянскія сустрэчы». У час фэсту прэзентуецца культура польская і славянскіх нацыянальных меншасцей, у тым ліку беларускія песні, беларуская інструментальная музыка і традыцыі нашых продкаў. Сёлета найбольш мяне зацікавілі нашы традыцыі. Па дарозе на сёлетнія «Арлянскія сустрэчы», арганізаваныя 5 жніўня на плошчы каля сінагогі ў Орлі, у некалькіх месцах мінаў я камбайны і прычэпы з зернем. Пах малочанага збожжа моцна (...) |