Ніва № 34 (3510), 20 жніўня 2023 г.
Па адной вольнай краінеУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧДавялося мне тыдзень павандраваць па Албаніі. Такія дзяржавы цікава наведваць найперш таму, што яны не так даўно прайшлі шлях вызвалення ад таталітарызму і пабудовы вольнай краіны ў няпростых умовах сучаснага свету. Першы раз давялося трапіць у Албанію дзесяць гадоў таму. Тады гэтая зямля падалася тэрыторыяй суцэльнай будоўлі і рэканструкцыі. Не змянілася гэтае ўражанне і зараз. Рэч у тым, што інтэнсіўна развіваецца турыстычная інфраструктура, а з іншага боку многія аб’екты ёсць даўгабудамі і стаяць недаробленымі гадамі, а то і дзесяцігоддзямі. Албанія — краіна кантрастаў і супярэчнасцей, і да гэтага проста трэба прывыкнуць. Шыкоўныя палацы часта суседнічаюць з убогімі хібарамі. Вуліцы албанскіх гарадоў досыць забруджаныя, але не таму, што не прыбіраюць, а таму, што вельмі шмат смецяць — як мясцовыя насельнікі, так і шматлікія турысты. Многа гадоў таму давялося наведаць сталіцу краіны Тырану і горны горад Круя, зараз пашчасціла пабываць у Дурэсе, Бераце, Влёры, на востраве Сазан і паўвыспе Карабурун. Стаўленне да гасцей албанскіх гарадоў досыць зычлівае, за тыдзень побыту ні разу не давялося сутыкнуцца з нейкай праявай агрэсіі ці негатыву з боку мясцовага насельніцтва. Галоўнае ж пазітыўнае ўражанне — адчуванне абсалютнай свабоды. Асабліва гэта датычыць гандлю. Такое ўяўленне, што кожны можа стаць дзе заўгодна і прадаваць што пажадае — хоць якія ўласныя вырабы, хоць каменьчыкі з мора. Зразумела, (...) |