Ніва № 34 (3510), 20 жніўня 2023 г.

Беларусам не пашкодзіць паразважаць пра годнасць

Ганна КАНДРАЦЮК

У Браньск рушым з лёгкім спазненнем. Пенсіянер Ян не хавае абурэння:

— Адсюль павінна пяць аўтобусаў рушыць, а не адна маршрутка!

У пілігрымку да месца гібелі падляшскіх пакутнікаў ён выправіўся са сваім унукам-студэнтам.

— Галоўнае, каб гаварыць і памятаць пра іх, нявінна забітых, — кажа. — За многа ў нас абыякавасці і ляноты. Вось усе ведаем пра святых з далёкіх краін, а пра сваіх, якія гаварылі на нашай простай мове, не хочам памятаць і ведаць. То як мы такія выглядаем перад цэлым светам?

— Каб у кожнай царкве гаварылі пра пакутнікаў і паломніцтва, тады больш было б сёння людзей, — дадае ўнук. — А так, то мала хто ведаў пра гэту паездку...

— Я сам магу стаяць пры царкве і раздаваць лістоўкі, — ахвяруецца на будучыню спадар Ян. — Людзі павінны прыехаць, паказаць сваю падтрымку для тых, што засталіся і яшчэ жывуць у гэтых вёсках.

Мова пра Зані, Шпакі, Малешы, на Браньшчыне, якія ў 1946 годзе пацярпелі ад крывавага рэйду Рамуальда Райса, псеўданім «Буры». Менавіта, дзеля падтрымкі мясцовых людзей ужо чарговы раз Царкоўнае брацтва Трох Святых Іерархаў, якім кіруе Славамір Назарук, арганізавала 30 ліпеня г.г. пілігрымку на Браньшчыну.

Я ўжо трэці раз у паломніцтве і цешыць мяне святое абурэнне спадара Яна.

* * *

Наша пілігрымка адзіная ў сваім родзе. У салоне, паміж малітвамі, якія шчыра чытае сам арганізатар, прабіваецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF