Ніва № 33 (3509), 13 жніўня 2023 г.
Дзе так вольна дыхае чалавек (2). Успаміны Аляксандра Станько, 1942 года нараджэння, з Ласінкі.Аляксандр ВЯРБІЦКІДапамога ад Сталінавага лекара. Дзядзьку схапіў прыступ каменнай хваробы нырак. Ён папрасіў мяне схадзіць да лекара ў суседняй дачы, да таго прафесара, яўрэя, які лячыў Сталіна. Іх адпусцілі, але не дазволілі вярнуцца ў Маскву, пасялілі там. Я зайшоў да таго прафесара, расказаў яму: «Дядя просіт, што бы вы помошч прынеслі, укол зрабілі або што». «Харашо, іду, харашо». Адзеўся, ідзём. Заходзім, зрабіў дзядзьку ўкол; і дзядзьку той камень выйшаў. Прайшло некалькі дзясяткаў гадоў. Я слухаў радыё — RFI, Deutsche Welle, амерыканскую, канадскую радыёстанцыі. Раз ноччу абудзіўся, уключыў радыё, выдатнае, што быў прывёз з Барнаула. І паведамляюць, што зараз выступіць — падалі прозвішча — дачка прафесара, які быў асабістым лекарам Сталіна — іх было шасцярых — а пражываў па вуліцы Шаўчэнкі, такі і такі нумар. Ясны гвінт! Дачка таго прафесара! То я з такой увагай слухаў! І яна расказала ўсё — як бацька там працаваў, як быў на ссылцы, як іх вызвалілі па смерці Сталіна. І калі б не сказала пра адрас, пра вуліцу Шаўчэнкі і той нумар, то я ніколі не скеміў бы, што я з тым чалавекам — не тое, што сустрэўся, але і гаварыў. І прасіў, каб прыйшоў зрабіць дзядзьку ўкол; і ён прыйшоў. І сказалі, што яна — у той час — мае 93 гады. Яшчэ пра сям’ю Я з сястрою ехаў у Барнаул да дзядзіны, бо яшчэ татавага брата па апошняй жонцы немцы (...) |