Ніва № 33 (3509), 13 жніўня 2023 г.

Як у сям’і

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Школа павінна адукаваць і выхоўваць. Цяпер я прыхільваюся да таго, што адукуе. Глядзеўшы на паводзіны дзяцей і моладзі думаю, што з выхоўваннем крыху цяжэй, і справа больш з гэтым складаная. Вядома, я не абагульняю і не пераношу гэтага на ўсю моладзь.

Наша школа ў Шымках не толькі адукавала і выхоўвала, але таксам падкормлівала і ў некаторых выпадках карміла. Галоднае дзіця не можа засяродзіцца на вучобе. А ў сем’ях дзяцей было па-рознаму. Настаўнікі вельмі добра ведалі пра ўсё. Калі я працавала, мела абавязак наведваць вучняў дома, значыць, з’ездзіць на «шпегаванне». З аднаго боку гэта было ўмешванне ў справы сям’і, але візіт паказваў сапраўдны воблік сям’і. Паколькі гэта быў загад зверху, нельга было дыскутаваць над маральным бокам такіх наведванняў, толькі трэба было ехаць у глыбінку і хадзіць па хатах. Шчыра сказаўшы, мы наведвалі не ўсіх, толькі тых, дзе пагражала ўбоства ці нават паталогія. Я назірала за сваімі вучнямі, як сябе паводзілі, ці мелі з сабою бутэрброды, чыстае адзенне. Таму цяпер не магу зразумець сучасных настаўнікаў, якія могуць не прыкмеціць, што іхняга вучня катуюць дома. На ўроках фізкультуры дзеці ў гімнастычных строях, дык заўсёды можна прыкмеціць, ці няма на іх целах сінякоў ці нават пераломаў. Наогул дзяцей не білі, але бывалі занядбаныя, такім перш за ўсё стараліся мы дапамагчы. Але гэта асобная тэма.

Вярнуся да падкормлівання. Вучняў прывозілі з далёкіх вёсак, нават з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF