Ніва № 33 (3509), 13 жніўня 2023 г.
Ён каваў сваю долюСяргей ЧЫГРЫНУ жніўні спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, артыста, мастака і музыканта Язэпа Лявіцкага [Юркі Снапка, 1893-1916 (1917)]. Пражыў Юрка Снапко усяго 23 гады і загінуў падчас Першай сусветнай вайны. Я ўжо некалькі разоў згадваў пра гэтага таленавітага беларуса з Беласточчыны. Быў ён вельмі здольным юнаком і мог шмат напісаць добрых твораў і беларуская літаратура зрабіла б яго імя легендарным. Але лёс юнака склаўся трагічна. І біяграфічных звестак пра яго, фотаздымкаў і дакументаў захавалася мала. Язэп Лявіцкі нарадзіўся ў 1893 годзе на хутары Горны Хлеўск Сакольскага павета на Беласточчыне ў простай беларускай сялянскай сям’і, хаця бацька меў маёнтак і добры кавалак зямлі. У 1913 годзе Язэп Лявіцкі скончыў Гродзенскую мужчынскую гімназію. Падчас вучобы юнак вельмі актыўна ўдзельнічаў у рабоце Гродзенскага гуртка беларускай моладзі: выступаў у спектаклях, пісаў вершы, маляваў дэкарацыі, спяваў у хоры. Аб гэтым светлыя ўспаміны пакінула Зоська Верас (1892-1991): «Адразу з восені пачалі мы рыхтавацца да чарговай вечарыны-спектаклю. Выбралі „Моднага шляхцюка” Каруся Каганца. Заварушыўся наш гурток — пачалося вывучэнне роляў, рэпетыцыі, спеўкі, рэпетыцыі аркестра, падрыхтоўка дэкарацый і г.д... „Модны шляхцюк” выйшаў вельмі добра. У яго пастаноўцы прымалі ўдзел: Д. Сівіцкая (Ганка), Язэп Лявіцкі (бацька), Казюк Калышка (шляхцюк), Вінцук Семяновіч (Ігнась), Янка Ляўковіч (сват), (...) |