Ніва № 33 (3509), 13 жніўня 2023 г.
Зямля неабяцаная (ч.ІІ)Зміцер БАРТОСІКПятая графа, як прысуд і выратаваньне. Але чаму паляк Анатоль Бартосік меў такую дзіўную звычку я зразумеў крыху пазьней. Як распавёў мне гісторык, дасьледчык сталінскіх рэпрэсій, Мікола Іваноў, па касьцельных мэтрыках на тэрыторыі СССР пражывала 1 250 000 палякаў. Да пачатку 1937-га года людзей з нацыянальнасьцю „паляк” у пятай графе засталося 800 000. Падчас Вялікага тэрору было расстраляна 200 000. Альбо кожны чацьвёрты. Ніводная нацыя падчас Вялікага тэрору ня зьведала такога вынішчэньня. Нацыянальнасьць „паляк” па сутнасьці ўжо была прысудам. Вось адкуль дзедава „Вып’ем за Сталіна!” Але ўсе тыя жахі, якія тварыліся ў адносінах да палякаў на тэрыторыі СССР, ніяк не закраналі жыхароў Заходняй Беларусі. Таму тут нацыянальнасьць „паляк” была шмат у чым ключом ад многіх праблем, а для многіх першай прыступкай для кар’еры. Згодна афіцыйнаму перапісу 1921-га года ў Віленскім ваяводзтве назвалі польскую мову, як родную — амаль 760 000 чалавек. У той час, як беларускую толькі 290 000. Ці сапраўды на Віленшчыне было столькі палякаў? Праўдзівую карціну дае Севярын Віславух, навуковы супрацоўнік Віленскага ўнівэрсытэта імя Стэфана Баторыя ў сваім грунтоўным сацыялягічным дасьледаваньні „Нацыянальныя адносіны на тэрыторыі ўсходніх ваяводзтваў”. Для тых, хто не чытаў гэтую працу, выдадзеную часопісам „ARCHE” ў 2018-м годзе, прывяду адзін факт, каб лягчэй было зразумець, кім быў Севярын Віславух для беларусаў (...) |