Ніва № 33 (3509), 13 жніўня 2023 г.

Супольны крык супраць дзеянняў рэжыму. Верым, што разам пераможам!

Міра ЛУКША

9 жніўня спаўняецца тры гады пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, з за якіх пачалася хваля масавых антыпрэзідэнцкіх пратэстаў. Дзякуючы падтрымцы Расійскай Федэрацыі і масавым рэпрэсіям уладам удалося здушыць супраціўленне насельніцтва. Рэжым Лукашэнкі адказаў на мабілізацыю грамадства рэпрэсіямі супpаць лідараў апазіцыі яшчэ перад прэзідэнцкімі выбарамі. Тады ў Беларусі пачаліся пратэсты, якія ў выніку былі пацыфікаваны рэжымам. Жнівень і верасень 2020 года сталі часам масавых выступаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку ўладных структур. Беларускія турмы былі напоўнены арыштантамі, якіх там часта катавалі. Рэпрэсіі па размаху былі беспрэцэдэнтнымі. Паводле ацэнак беларускай апазіцыі, пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў было рэпрэсавана больш за 40 тысяч чалавек. Прынамсі 10 чалавек загінулі пры нявысветленых абставінах. Рэжым Лукашэнкі працягвае жорсткі пераслед сваіх апанентаў і ўзмацненне рэпрэсій супраць апазіцыі. Гэта Беларусь за апошнія тры гады. Але з часу знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе ў Беларусі, то-бок з 1994 года, дзясяткі яго апанентаў былі забіты ці зніклі без вестак пры нявысветленых абставінах, у тым ліку, напрыклад, Вітольд Ашурак, грамадскі дзеяч з Гродзенскай вобласці. У студзені 2021 года яго прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі. 21 мая 2021 года ён памёр у калоніі ў Шклове. Сваякі атрымалі цела з перавязанай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF