Ніва № 33 (3509), 13 жніўня 2023 г.
З мядзведзямі і Дар’яй праз Беласток. Інтэрв’ю з Дар’яй Палынскай — суарганізатаркай клубу „Beer&History”Міхал ІВАНЮК Апошняя нядзеля ліпеня дала магчымасць аматарам гісторыі паўдзельнічаць у чарговай гістарычнай прагулцы, арганізаванай гістарычным клубам «Beer&History». Маладыя гісторыкі Дар’я і Алесь на час канікул прыпынілі стацыянарную дзейнасць клуба і выйшлі на двор, каб паразмаўляць пра гісторыю падчас тэматычных вандровак па Беластоку і расказаць пра гісторыю горада іншым беларускім эмігрантам. Апошні шпацыр быў прысвечаны фігуркам мядзведзікаў, раскіданых па цэнтры горада, але мішкі былі для Дар’і Палынскай толькі нагодай пагаварыць пра цікавыя тэмы, звязаныя з родам Браніцкіх, беластоцкай блюзавай сцэнай, мовай эсперанта і саборам св. Мікалая Цудатворцы. Пасля шпацыру ўдалося паразмаўляць з Дар’яй аб далейшых перспектывах клуба, горадзе, у якім яна зараз жыве, ці аб фігурках мішак. Міхал Іванюк: — Каторая ўжо гэта вандроўка клуба «Піва і гісторыя», ад калі вы пачалі такую форму папулярызацыі гісторыі Беластока? Колькі ўрокаў/прагулак вы ўжо правялі? Дар’я Палынская: — Гістарычны клуб «Beer&History» існуе ў Беластоку з чэрвеня 2022 года, і мы спачатку ці не штотыдзень арганізоўвалі лекцыі-сустрэчы (лекцый каля 50 было). Спачатку мы праводзілі толькі лекцыі, але наколькі самі пазнавалі горад, вырашылі паспрабаваць паказваць яго і іншым. Бо часта ў размовах аказвалася, што нашы знаёмыя не ведалі пра нейкія месцы. Агулам мы (...) |