Ніва № 33 (3509), 13 жніўня 2023 г.

Маліліся да нашых пакутнікаў

Аляксей МАРОЗ

У Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах у 2020 годзе былі праслаўлены Падляшскія пакутнікі. Да іх ліку Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Польшчы прылічаны былі вазакі з нашых вёсак, забітыя ў пачатку 1946 года каля Пухалаў-Старых, а таксама забітыя і спаленыя тады жыхары Залешан, Вулькі-Выганоўскай, Занёў і Шпакоў — ахвяры атрада Нацыянальнага вайсковага згуртавання, якім камандаваў Рамуальд Райс «Буры». На апошнюю суботу ліпеня ў жаночым манаскім доме, апрача свята ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці, устаноўлена пастаяннае свята ў гонар Падляшскіх пакутнікаў і напісана была ім ікона.

Свята Залешанскай іконы Божай Маці і Падляшскіх пакутнікаў пачалося ў пятніцу, 28 ліпеня, з усяночнай багаслужбы, на якую прыбылі пешыя паломніцтвы з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага і Старога Корніна. Многа вернікаў малілася ў Залешанскім манаскім доме ў час літургіі ў суботу, 29 ліпеня. На свята прыбылі вернікі з навакольных вёсак, паломнікі з Гайнаўскага і Бельскага паветаў, жыхары Беластока, Варшавы і нават з Люблінска-Холмскай епархіі. Часта былі гэта выхадцы з нашых мясцовасцей. Літургію ўзначальвалі архіепіскап Бельскі Грыгорый і епіскап Супрасльскі Андрэй, а ў алтары, знясілены хваробай, маліўся мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава.

У час свята было цёпла і многія вернікі маліліся на манастырскім пляцы. Некаторыя заходзілі ў новамураваную царкву (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF