Ніва № 33 (3509), 13 жніўня 2023 г.

Афрыка блізка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Што аб’ядноўвае Падляшша і Афрыку? Яшчэ гадоў пяць на гэтае пытанне ніхто не знайшоў бы адказу. Але падзеі апошняга часу паказваюць, што насамрэч афрыканскі кантынент намнога бліжэй да сумежнай беларуска-польскай тэрыторыі. І не таму што наша лета стала досыць гарачым, а таму, што на мяжы ў выніку мэтнай гібрыднай вайны Расеі, па яе інспірацыі з’явіліся соткі і тысячы мігрантаў з Азіі і Афрыкі, якія нелегальна ўсялякімі спосабамі прарываюцца праз памежны кардон у Еўрасаюз. А цяпер на тэрыторыі Беларусі ўзніклі яшчэ і групы так званай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер». Гэтых узброеных баевікоў у Беларусі ўжо не менш пяці тысяч. Насамрэч ніякай прыватнай кампаніі не існуе. А гэта вялізная тэрарыстычная групоўка «Вагнер», якая не мае ніякага юрыдычнага статусу, створаная маскоўскай дзяржавай і выконвае ўсе, найбольш брудныя, заданні Крамля ў розных кропках свету.

Найперш гэтыя вагнераўцы вядомыя сваімі дзеяннямі на Блізкім Усходзе ў Сірыі і Афрыцы, дзе яны ажыццявілі ўжо некалькі дзяржаўных пераваротаў. Фактычна мы маем справу з новым відам міжнароднага тэрарызму, калі фармальна адна з краін — Расея — нібыта не ўдзельнічае ў працэсе захопу чужых тэрыторый, а фактычна кіруе дзеяннямі збройных ваенных фармаванняў, якія вядуць сваю экспансію і фактычна кантралююць цэлы шэраг краін. Літаральна тыдзень таму з дапамогай «вагнераўцаў» быў здзейснены дзяржаўны пераварот у Нігеры, дзяржаве ў цэнтральна-заходняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF