Ніва № 33 (3509), 13 жніўня 2023 г.

Марыя Петручук — сімвал непахіснай жанчыны

Ганна КАНДРАЦЮК

З Валянцінай Лаеўскай, журналісткай Радыё Рацыя, якая ад гадоў асвятле гісторыі Святых Падляшскіх пакутнікаў.

Ганна Кандрацюк: — Святая Пакутніца Марыя са Шпакоў — што пра яе ведаем?

Валя Лаеўская: — На жаль, няма ў нас яе здымка. З гэтай сям’і захаваўся адно здымак брата Марыі. Яго застрэлілі ў вайну немцы, бо ён крыху камунізаваў... Гэта ўвогуле была сям’я, дзе пасля вайны засталіся адны жанчыны: маці і дзве дачкі, а сястра Марыі была інвалідкай, кульгала. Гэта асобная, трагічная гісторыя.

ГК: — Марыя загінула абараняючы годнасць. Гэта бясстрашнасць і сіла характару. Трэба яшчэ ўлічыць факт, што ў пасляваенныя гады згвалтаванай жанчыне не было жыцця ў патрыярхальнай вёсцы. Такіх адкідалі не толькі аднавяскоўцы, часам адракаліся і родныя.

ВЛ: — Калі тыя салдаты ўварваліся ў хату, там было тры дзяўчыны. І яны бачылі як у Марыю за тое, што не паддалася гвалту, выпусцілі чаргу з аўтамата. Дзяўчаты спалохаліся на смерць і ўжо не бараніліся, іх згвалтавалі ў каморы. Пасля сям’я адной згвалтаванай дзяўчыны выехала са Шпакоў дзесьці на Мазуры. Яны ніколі сюды не вярнуліся, хацелі пра ўсё забыць. Таксама частка сям’і Марыі з’ехала са Шпакоў — гэта былі браты бацькі. Яны жылі ў доме на дзве палавіны. Гэты дом згарэў, дык яны пакінулі ўсё і паехалі ў Беларусь, каб далей ад гэтай бяды і ганьбы...

ГК: — Сястра Марыі, інвалідка, зацяжарыла ад гвалту. Яе выдалі замуж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF