Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.

Дзе так вольна дыхае чалавек

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Успаміны Аляксандра Станько, 1942 года нараджэння, з Ласінкі.

Сям’я

У бацькі была вялікая сям’я. Дзед з боку бацькі быў жанаты тройчы; жонкі хіба ўміралі. І дзеці былі — па кожнай. Па першай, наколькі мне вядома, то згінуў сын у Першую сусветную вайну. Быў жанаты, была ў яго дачка. Па другой жонцы было трох сыноў. І па апошняй жонцы таксама было траіх сыноў і дачка. Мяне найбольш зацікавіў лёс таго, што трапіў у Маскву. Прыблізна ў 1912 годзе той дзядзька пераехаў у Маскву, бо сястры гаварыў, што меў 16 гадоў. Я шукаў у царкоўных кніжках і не знайшоў ні ў Ласінскай парафіі, ні ў Нарваўскай, даты яго нараджэння. Яго сястру, што памерла ў 1903 годзе — знайшоў. А дзядзькі не дагледзеў.

У свет

У Маскву трапіла дваіх родных татавых братоў; яны былі па другой жонцы. Як да таго дайшло? Наколькі мне вядома, Мікіта — той дзядзька, які першым трапіў у Маскву — пасвіў кароў, бадай у Заблотчыне каля Нараўкі. І як мая сястра, тая, што зараз у Амерыцы, была ў таго дзядзькі ў Маскве, то ён сказаў, што да Масквы адсюль — з Нараўкі, Гайнаўкі ці можа з Бельска, найверагодней з Нараўкі — заехаў на вугалі; ехаў эшалон з вугалем; мабыць ад Сасноўца, які быў пад Расіяй. Заехаў на тым вугалі ў Маскву — мусіў нарыхтавацца — нейкую ежу мусіў мець, нешта піць. І што яго найбольш здзівіла ў Маскве — расказваў сястрэ — як вылез на Беларускім вакзале і пайшоў далей, то там чацвёрка коней (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF