Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.

Чалавек і звер

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Усе ведаюць фільм пра Каргуля і Паўляка. А калі не ўсе, то напэўна большасць. Там ёсць кадры, у якіх яны вядуць спрэчку з за ката. Кажуць, дзе двух б’ецца, там трэці карыстаецца. У гэтым выпадку коцік не скарыстаў. Гэта фільм. У жыцці таксама бываюць непаразуменні з за коціка.

Мая суседка ўпадабала сабе суседскага коціка. Кот меў сваіх гаспадароў, але яна меркавала, што яны дрэнна ім апякуюцца. І, можа быць, нават не кормяць! Рашыла змякчыць цяжкую долю звярка і пачала яго падкормліваць. Апекуны коціка глядзелі падазрона і сталі пасля звяртаць увагу, што коціка яны кормяць, а іх дзеткі яго любяць і не здзекуюцца над ім. Суседку-бабулю гэтыя словы не пераканалі, і яна надалей насіла ежу суседскаму кату. Аднойчы яе так аблаялі, што яна перастала карміць коціка.

Прайшло пару тыдняў і бачу: ізноў наша суседка панесла прысмакі коціку-суседу. Калі яна сама не мела сілы пайсці ў магазін, мы, малодшыя яе суседкі, выручалі яе. Яна коціку купляла або ў нас прасіла, каб мы купілі курыную пячонку і смятанку. Яна напамінала, каб мы не куплялі свіной печані, таму што яна нейк коціку не ў смак. Аднойчы, калі бабуля несла коціку есці, я запрапанавала, каб яна ў мяне ўзяла мяса для звярка. Бабуля ажно затрэслася ад абурэння і паглядзела на мяне такімі вачыма, што я змоўкла. Больш ніколі я ёй нічога не прапанавала. Яна заходзіла да ката тры разы ўдзень, насіла і ежу, і ваду. Коцік прыходзіў на дагаворанае месца і там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF