Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.

Мае школьныя ўспаміны

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Калі я ўжо пачала расказваць пра школу ў Шымках, тады ў маю галаву пачалі неяк залазіць усялякія думкі ад падзеях, і радасных, і сумных. На працягу дваццаці гадоў працы ў гэтай школе шмат чаго мы перажылі: і я, і мае вучні, настаўнікі і працаўнікі школы. Мы былі як адна вялікая сям’я. Калі ў каго была радасць, мы цешыліся, калі ў каго бяда, ахапляў нас смутак і суперажыванне. Асабліва тады, калі трэба было развітвацца назаўжды з сябрам, з якім штодзённа сустракаліся на працы. Былі таксама і такія сітуацыі, калі мае маленькія вучні трацілі бацьку ці маці. Гэта была вялікая траўма для малых дзетак. Памятаю і гэтыя падзеі. Стаяць яны ў маіх вачах усё жыццё. Трагічна загінула маці і трое дзяцей. У маім класе было адно з гэтых дзяцей. У дзень пахавання мне трэба было вырашыць, ці ехаць адной у царкву, ці ўзяць з сабой аднакласнікаў гэтай дзяўчынкі. Сумнявалася, ці яны не за малыя па ўзросце для такога перажывання. Я спыталася таксама ў бацькоў. Яны не мелі нічога супраць, але мне давялося вырашаць самой. Усё-такі ўзяла я пяцёра дзяцей, дырэктар згадзіўся даць нам школьны аўтобус, ды і сам паехаў на пахаванне. Купілі мы вянок і паехалі У царкве падбегла да мяне дачка памерлай і ўхапіла мяне за руку. Проста ўхапілася за руку, прытулілася, так і прастаяла побач у час пахавання. Блізкія хацелі, каб яна была побач з імі, але і мае дзеці сталі побач яе. У маёй галаве былі ўсялякія думкі. Я ганарылася, што бедная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF