Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.

Месцы пакінутыя

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

У мяне ёсць адна парада: ніколі, ніколі не наведвайце месца, якое вы пакінулі ў дзяцінстве. Яно заменена, спустошана часам, закінутае, прывід.

Там. Няма. Нічога.

Георгі Гаспадзінаў,

«Супрацьчасавае сховішча».

У мяне для пачатку адно пытанне. Ці згодныя вы з вышэйпрыведзенай цытатай з гэтай кнігі? Пакуль яе не чытаў, але чытаў інтэрв’ю з аўтарам. Раю прачытаць іх і пазнаёміцца з кнігай.

Георгі Гаспадзінаў (балг. Георги Господинов, нар. 7 студзеня 1968 г. у Ямболе). Вядомы балгарскі паэт, пісьменнік і крытык. Лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі 2023 года за раман «Супрацьчасавае сховішча».

Цяпер канікулы. Перыяд водпускаў і адпачынку. Ездзім у розныя месцы. Часам гэта далёкія замежныя паездкі, а часам толькі на радзіму. Экзотыка падарожжаў. Прывозім сувеніры, успаміны, фотаздымкі (часта выкладваем іх у фэйсбук). Часам выпадковыя знаёмыя. Кожны, напэўна, «адпачывае» па-рознаму. У яго іншае ўяўленне пра адпачынак. Многія людзі таксама хацелі б увекавечыць канікулярны час як перыяд бесклапотнага дзяцінства. Часам прыязджаем у родную старонку. Ці бліжэй, ці далей. Гэтыя месцы звязаны з намі ці толькі з нашай бліжэйшай або вялікай сям’ёй. Тут, на Падляшшы. Часта пасля я бачу фатаграфіі закінутых дамоў з надпісамі «Тут час спыніўся», «Я проста люблю такія дамы і наваколле», «Я люблю старыя дамы... увайсці, азірнуцца, падумаць, уявіць мінулае», «Прыгожы від. Ідылія», «Вось так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF