Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.

На веласіпедзе да дзеда (2)

Арлянскія яўрэі. Юрка Буйнюк: — Скажыце, многа было жыдоў у Орлі?

Дзед Васіль Міранчук: — У Орлі, дзе зараз парк, было многа кушчаў, значыць будаў, у якіх жыды прадавалі свае тавары. Цэлы арлянскі парк быў заложаны яўрэйскімі крамамі. Многа іх было. Перад вайною ў 1938 годзе больш як палова Орлі згарэла ў пажары. Выгарэла цэлая вуліца Бельская, згарэла цэлая вуліца да самага млына і цэлая вуліца да самых праваслаўных могілак. Вуліца Кашалёўская таксама амаль цэлая згарэла. Тады з Орлі многа яўрэяў выехала жыць у Беласток.

— Ці арлянскую кафлярню трымаў жыд?

— Так. Яго прозвішча было Вайштэйн. Гэта быў самы багаты чалавек у ваколіцы. Вайштэйна саветы арыштавалі і забралі ў Сібір. Забралі таксама войта Орлі Сярадзкага. Саветы, 17 верасня занялі Падляшша, дык многа багатых палякаў саслалі ў Сібір.

— А нашы людзі працавалі ў кафлярні Вайштэйна?

— Адзін Андрэй Піліпаў з Рудутаў працаваў на кафлярні. Ён быў зладзеяваты. Набярэ ў кафлярні сто кафляў на продаж да Рыгораўцаў і адну даложыць і затрымае сабе. Адна да другой і за прададзеныя кафлі пабудаваў ў сваёй хаце найлепшую на ўсю вёску печ. Жонка Андрэя пачала здраджваць яму з другімі мужчынамі і яны разышліся і прагулялі ўсё. Стадола на два такі была. Жонка Андрэя прагуляла цэлую гаспадарку — вось да чаго баба давядзе. Андрэй не толькі краў кафлі. Бывала, што ад яўрэяў тайком нават залатую лыжачку ўкрадзе. Расказвалі, што бабцы мой дзед (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF