Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.

Зямля неабяцаная

Зміцер БАРТОСІК

Дзядулін тост. Гэты тэкст я пачаў пісаць у горадзе Адэсе. У месьце маіх дзядоў-прадзедаў. Куды мяне выправадзілі жонка са швагеркай, як патэнцыйнага „ворага народа”. Памятаю, калі пераяжджаў беларуска-ўкраінскую мяжу, мой сусед, і па фрызуры, і па фізіяноміі яўны „сілавік”, заўважыў у маіх руках кнігу „«Всё не так, ребята...» Высоцкий в воспоминаниях друзей и коллег”. І задаў пытаньне, якое больш арганічна гучала бы ў кабінэце сьледчага, чым у аўтобусе разьняволеных курортнікаў. „А книга, которую Вы читаете, не запрещена для продажи в Республике Беларусь?” Я ня ведаў, што адказаць на гэтае пытаньне. Я глядзеў на гэтага саракагадовага чалавека і не разумеў „пра што ён”. Ладна, калі б у маёй руцэ была кніга на беларускай мове. Тут усё ясна. Сама гэтая мова для іх крамольная. Але ж Высоцкі? Аказваецца, ёсьць людзі, для якіх не было апошніх дзесяцігодзьдзяў! Не было шматтысячных дэманстрацый пад беларускімі сьцягамі. Не было „Пагоні” на іхных жа кукардах. Не было Курапатаў і БНФ. Не было „Нашай Нівы” і „Свабоды”. Не было незалежнасьці Беларусі. Не было гарбачоўскай Перестройки. У якім годзе яны жывуць? У семдзесят пятым? Дзе Высоцкі — антысавецкі элемэнт? Ці ў шэсьцьдзесят другім? Дзе СССР рыхтуецца да ядзернай вайны са Штатамі? Ці, можа, ў пяцьдзесят першым? Дзе таварыш Сталін яшчэ жывы і моцны? Мяжу я пераехаў, быццам не гадзіньнікавы, а эпахальны пояс памяняў. Са сталінскай БССР адразу ва Украіну нашага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF